Заяўка на пікет супраць парушэння правоў чалавека



У пятніцу, 2 кастрычніка, прадстаўнікі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл падалі ў Слонімскі райвыканкам заяўку на правядзенне двух пікетаў. Правядзенне пікетаў запланавана на 17 і 18 кастрычніка ў цэнтры горада.

Па словах сяброў згуртавання, мэта пікетаў у Слоніме адна: выказаць пратэст супраць парушэння правоў чалавека, супраць пераследу мірных грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і за вызваленне палітвязняў, а таксама за правядзенне новых сумленных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў.

Цяпер слонімцы чакаюць адказу. Нагадаем, што за апошнія 20 гадоў Слонімскі райвыканкам не дазволіў сябрам Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл правесці ніводнага мерапрыемства, а заўсёды знаходзіў прычыны, каб адмовіць.

Беларускае Радыё Рацыя