Заяўнікаў Дня Волі ў Гародні выклікалі ў міліцыю



Зміцер Бандарчук, кіраўнік кампаніі “Гавары Праўду” па Гарадзеншчыне, адзін з заяўнікаў дазволенай акцыі 25 сакавіка, быў выкліканы ў міліцыю горада для заключэння дамовы. Па словах Бандарчука, на акцыі, якая будзе праходзіць ў форме пікета каля стэлы 850-годдзя Гародні ў Каложскім парку, будуць прысутнічаць, згодна дамовы, толькі  2 міліцыянты у форме.

Зміцер эмацыйна выказаў сваё стаўленне да падзей, што адбываюцца ў краіне:

– У гэты дзень будзе праходзіць мерапрыемства ў Менску. Добра разумею, што  некаторыя людзі хацелі б правесці нейкае мерапрыемства і 26-га сакавіка. Але я лічу, што напэўна ёсць гарадзенцы, якія хацелі б святкаваць 25-га сакавіка менавіта 25-га.  

Па словах Зміцера Бандарчука, дазволеная акцыя адбудзецца з 12 да 14.30. Улады Гародні ў гэты дзень вырашылі правесці сваё свята –  з 14 гадзін на Савецкай плошчы пройдзе “Бярозавы фэст”, на якім будуць святочныя кірмашы і паказ мотатэхнікі. 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня