Збор сродкаў для пакараных за акцыі ў абарону незалежнасці



Кампанія #BY_help абвясціла збор сродкаў на дапамогу аштрафаваным і арыштаваным за ўдзел у акцыях супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расеі.

Кампанія заклікае ўсіх, каму неабыякавая ідэя незалежнасці Беларусі, салідарна падтрымаць людзей, якія трапілі пад рэпрэсіўны каток. Дапамагчы можна перавёўшы любую суму.

У Беларусі грошы можна ахвяраваць праз сайт MolaMola.by, з-за мяжы — на PayPal-рахунак [email protected] „У канцы мінулага года на вуліцы і плошчы гарадоў выйшлі людзі, якім не ўсё роўна ў якой краіне жыць. Людзі, якія падтрымліваюць ідэю пра тое, што Беларусь – наш дом і мы можам і павінны быць у ім гаспадарамі”, – гаворыцца на сайце кампаніі.

Кампанія абяцае, як і раней, даваць справаздачы пра тое, куды пайшлі грошы. 

Беларускае Радыё Рацыя