Зэльва рыхтуецца да 760-годдзя, без Ларысы Геніюш



Сёлета ў канцы жніўня зэльвенцы адзначаць 760-годдзе свайго гарадскога пасёлка Зэльва. Да гэтага юбілею зэльвенцы пачалі актыўна рыхтавацца. Мясцовыя кулінары ўжо пачалі выпякаць цудоўныя торты і пірагі са словамі “Зэльве – 760 гадоў”.

 

А камунальшчыкі пасёлка рыхтуюць пры ўездзе ў свой населены пунк вялікае пано з кветак “Зэльве – 760”. Раённыя бібліятэкары аб’явілі конкурс на самы лепшы верш і песню, прысвечаную роднаму пасёлку. Збіраюцца таксама звесткі пра знакамітых і вядомых зэльвенцаў. Усе матэрыялы будуць выкарыстаны для вялікай фотагалерэі “Знакамітыя зэльвенцы”.

На жаль, там не будзе згадкі пра Ларысу Геніюш і не будуць гучаць яе вершы пра Зэльву. А ў паэткі іх напісана шмат:

Раненым крыллем сонейка хіліцца,

Коўзаецца і, як птушка, далоў.

Тонкім вэлюмам дым над Зэльваю

ўецца з пабеленых каміноў…

Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва