Зэльвенская бальніца набыла перасоўны ФАП
Зэльвенская цэнтральная раённая бальніца набыла першы перасоўны фельшарска-акушэрскі пункт. Каштаваў ён 180 тысяч рублёў і быў куплены за бюджэтныя сродкі раёна. Першымі наведвальнікамі ФАПа сталі жыхары вёскі Рудзевічы Зэльвенскага раёна.
Перасоўны ФАП складаецца з трох невялікіх памяшканняў. Першы пакой для чакання спецыяліста, другі – працэдурны пакой і трэці – генекалагічны кабінет з акушэрскім крэслам. Кожны вясковец тут можа прайсці дыспансерызацыю, здаць аналізы, зрабіць кардыёграму сэрца і іншыя працэдуры. А таксама ў перасоўным ФАПе можна правакцыянавацца ад каронавіруса і грыпа. Тут будзе пастаянна працаваць фельчар, а пры неабходнасці і профільныя ўрачы.
Нагадаем, што ў апошнія два дзесяцігоддзі пазакрываліся ў Беларусі ў сельскай мясцовасці амаль усе ФАПы, ды і спецыялістаў цяпер не хапае.






Беларускае Радыё Рацыя, Зэльвенскі раён
Фота: zelwa.by
