Зэльвенскі ксёндз асвяціў велікодныя кулічы ў пякарні



Зэльвенскі ксёндз Яцэк Маркель асвяціў велікодныя кулічы ў мясцовай хлебапякарні. Так што зэльвенцам-каталікам на Вялікдзень у касцёл не трэба ісці ў сувязі з каронавірусам.

Ксёндз Яцэк напярэдадні каталіцкага Вялікадня асвяціў таксама ўсіх работнікаў пякарні і памаліўся за здароўе зэльвенцаў.

Дарэчы, зэльвенскія пекары ўжо напяклі больш за 1000 велікодных кулічоў для Зэльвенскага, Ваўкавыскага і Слонімскага раёнаў. І ўсе яны асвечаны ксяндзом Яцэкам Маркелям.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва

Фота: zelwa.by