Жахлівае ДТЗ: дзяўчына на пазадарожніку ўрэзалася ў натоўп



Вечарам 18 кастрычніка ў цэнтры Харкава аўтамабіль Lexus сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen Touareg, у выніку чаго Lexus вылецеў на тратуар вуліцы Сумскай і ўрэзаўся ў пешаходаў. Пяцёра з іх загінулі, яшчэ шасцёра атрымалі траўмы.

20-гадовую дзяўчыну, якая знаходзілася за рулём Lexus, затрымалі праваахоўнікі. Алена Зайцава перавысіла хуткасць і праехала на забараняльны сігнал святлафора.

Экспертыза не выявіла алкагольных і наркатычных сродкаў у крыві вінаватай у ДТЗ.

Адкрыта крымінальная вытворчасць па ч. 3 арт. 286 Крымінальнага кодэкса Украіны. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

unian.net

Фота twitter.com/NPU_GOV_UA