Жана Літвіна: Радыёстанцыі Беларусі так і не сталі незалежнымі



7 траўня Беларусь святкуе Дзень радыё.

Свае віншаванні “Беларускаму Радыё Рацыя” і ўсім слухачам перадае экс-старшыня “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Жана Літвіна:

–  Карыстаючыся магчымасцю, шчыра віншую вас з нашым прафесійным святам. Сёння вы такія вось ледзь не адзіныя пераемнікі тых радыёстанцый. Я жадаю ўдачы, я жадаю вам вельмі ўдзячнай аўдыторыі слухачоў. Я жадаю, каб вы былі запатрабаванымі. І кожнаму з вас асабіста таксама – удачы, здароўя і ўсяго самага-самага найлепшага.

Па словах Жаны Літвіной, радыёстанцыі Беларусі так і не сталі незалежнымі.  З 1994 года ў краіне беспадстаўна былі закрытыя 6 вядучых радыёстанцый, у тым ліку “Беларуская маладзёжная” і “101.2 FM”, дзе і працавала Жана Літвіна.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Асамблеі НДА