Жанчына не давала камунальнікам спілаваць дрэва. На яе выклікалі АМАП



У Менску АМАП затрымаў жанчыну, якая спрабавала не даць камунальнікам спілаваць дрэва ў двары.

Сёння, 18 сакавіка, у Менску затрымалі жанчыну, якая намагалася абараніць дрэва ў сваім двары, паведамляюць праваабаронцы.

Камунальнікі ў двары дома па адрасе Гарадскі вал, 1 у Менску спрабавалі спілаваць дрэва, а жанчына ім перашкаджала. У выніку на яе выклікалі АМАП.

Дзе цяпер знаходзіцца затрыманая, пакуль невядома.