Таксістка з Кобрыні дала адпор расейскім хуліганам



Пра здарэнне  паведамляе афіцыйны Telegram-канал прэс-сакратара МУС Беларусі. 

Ноччу 25 чэрвеня ў Кобрыньскую міліцыю патэлефанавала 41-гадовая таксістка з райцэнтра і паведаміла, што на яе напалі невядомыя мужчыны. Адзін з іх прыставіў нож да шыі жанчыны і пачаў пагражаць расправай. Тым не менш кіроўца не разгубілася: дала адпор невядомым і зламала нож. 

Кажа начальнік аддзела Упраўлення крымінальнага вышуку УУС Берасцейскага аблвыканкаму Генадзь Новікаў:

– Супрацоўнікамі міліцыі Берасцейскай вобласці было ўстаноўлена, што на жанчыну напалі 26-гадовыя грамадзяне Расейскай Федэрацыі, адзін з якіх неаднаразова прыцягваўся да  крымінальнай адказнасці ў тым ліку за ўгон транспартных сродкаў. 

Абодвух падазраваных затрымалі ў райцэнтры Бяроза, пасля чаго змясцілі ў ізалятар для правядзення следчых дзеянняў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: скрыншот з відэа t.me/pressmvd