Жанчыну, якая напісала ліст-пратэст супраць вайны, пачнуць судзіць 15 чэрвеня



15 чэрвеня ў маларыцкім судзе распачнецца суд над палітзняволенай Людмілай Рамановіч. Суддзёй выступіць Таццяна Наўмовіч. Працэс будзе праходзіць у адкрытым рэжыме.

Нагадаем, што актывістку затрымалі 4 красавіка, а потым змясцілі ў берасцейскае СІЗА. Людмілу абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі з-за ліста, які жанчына даслала ў Следчы камітэт.

Напачатку сакавіка Рамановіч звярнулася з лістом-пратэстам на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі. Жанчына выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны, паведамляюць праваабаронцы.

[manual_related_posts]