Жанчыны абмеркавалі набалелыя праблемы



Жанчыны Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) на двухдзённай канферэнцыі ў Менску абмеркавалі актуальныя  праблемы разам з замежнымі актывісткамі  Швецыі і Малдовы.

Жанчыны абмеркавалі праблемы, якіх у Беларусі вельмі шмат. І яны патрабуюць абавязковага вырашэння, гаворыць удзельніца канферэнцыі з Бярозы, сябра партыі Таццяна Тарасевіч:

– Мы не прынялі закон супраць гвалту ў сям’і, і Расея не прыняла. І ў нас у краіне, і ў Расеі, я ведаю, вельмі шмат насілля ў сям’і. Патрэбныя карэкцыйныя праграмы, крызісныя пакоі ёсць, але па факце там ніхто не быў. Трэба вельмі шмат даведак. Ставім пытанне пра роўную аплату за роўную працу. Зараз час дзяліць абавязкі, жанчына не мусіць быць ахвярнай.

Таксама вялася размова пра тое, што нарказалежнымі людзьмі павінна займацца медыцына. А міліцыя толькі дылерамі. Адзначалася недастатковая праца з дзецьмі ў  палавым выхаванні. Не абыйшлі ўвагай многія медычныя праблемы і пенсійную недасканалую рэформу. Сваім досьведам, як спраўляцца з аналагічнымі праблемамі,  дзяліліся замежныя госці.

Беларускае Радыё Рацыя