Жаночую акцыю ў Слоніме вітаў Леў Сапега



Днём у Слоніме 13 жніўня адбылася жаночая акцыя супраць Лукашэнкі, фальсіфікацыі выбараў і насілля, якое адбываецца ў нашых гарадах і вёсках.

Жанчыны розных узростаў у белых сукенках з кветкамі і балонікамі ў руках спачатку арганізавалі пікет каля Слонімскага райвыканкама, а пасля прайшліся па Чырвонаармейскай вуліцы ў цэнтр горада. Каля помніка Льву Сапегу сланімчанкі наладзілі яшчэ адзін пікет і потым прайшліся да самага цэнтра горада.

Іх шчыра віталі прахожыя, а кіроўцы машын сігналілі ў знак падтрымкі. У акцыі сланімчанак прынялі ўдзел каля 100 чалавек.

Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара