Жаночы марш у Гародні 12 верасня



У Гародні 12 верасня таксама прайшоў жаночы марш. У горадзе добра было відаць, што асноўныя сілы ОМОНа выправіліся ў Менск. Пры тым Плошча Леніна была наглуха заблакаваная металёвымі агароджамі, а Савецкая плошча ачэплена, але з уваходамі, якія пільна ахоўвалі міліцыянты пераважна маладога веку, у тым ліку і жанчыны.

Асноўная акцыя прайшла каля гарадзенскага гандлёвага дому Нёман. Там жанчын цэлы час здымалі на відэа людзі ў масках. З аднаго з іх жанчыны ўрэшце сарвалі маску і той з дапамогай ціхароў пад крыкі „Ганьба!” быў змушаны ўцякаць.

На канцы вуліцы і на рагу прылеглых вуліц стаялі міліцэйскія аўтамабілі.

Праз плошчу Леніна не можа прайсці аніводны чалавек

Беларускае Радыё Рацыя, фота tut.by і Ладзіка Майніча.