Жэрар Дэпардзье зноў прыехаў у Беларусь



Французскі акцёр і вінароб Жэрар Дэпардзье зноў прыехаў у Беларусь. Гэтым разам, 1 снежня, ён наведаў Менскі завод вінаградных вінаў. Дэпардзье прыляцеў у Менск учора, 30 лістапада, у першай палове дня. Ён сам выказаў жаданне наведаць вінаробную вытворчасць у Беларусі.

На заводзе яго сустрэлі прывітаннямі на беларускай мове і караваем з соллю. Экскурсію для госця з Францыі правёў генеральны дырэктар завода Іван Троцкі.

Госць з Францыі наведаў аддзяленні захоўвання і купажу, цэх вытворчасці шампанскага і разліву, а затым шампанскае ж і прадэгуставаў.

Нагадаем, што гэта не першы візіт Дэпардзье ў Беларусь. Упершыню ён прыляцеў у Менск летам 2015 года, папарыўся у лазні, паспрабаваў стравы беларускай кухні, а таксама сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, які навучыў акцёра правільна касіць траву.

Пасля паездкі акцёр расхвальваў Беларусь у еўрапейскіх СМІ і нават выказаў жаданне пажыць у Беларусі „сярод сялян”.

tut.by