Жонка Андрэя Кузнечыка сустрэлася з ім пасля прысуду



Палітзняволенаму журналісту Свабоды Андрэю Кузнечыку прысудзілі 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачанні ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса). Закрыты працэс правялі за некалькі гадзін. Пасля прысуду жонка палітзняволенага журналіста Алеся сустрэлася з ім у магілёўскай турме.

Андрэй Кузнечык. Фота: „Свабода”

Андрэй Кузьнечык так ацаніў крымінальную справу і судовы працэс над ім: тыя, хто «даследаваў» ягоную справу і хто судзіў, «можа і не самыя дрэнныя людзі, якія маглі яму трапіцца ў цяперашніх абставінах, – адчувалася, што «працу« сваю яны робяць без вялікай ахвоты, – але гэта не значыць, што ён павінен іх любіць. Бо выбар свой яны зрабілі».

Пра прысуд сказаў, што не прызнае сваёй віны, бо «не разумее, што яму прызнаваць».

[manual_related_posts]