Жонка Уладзіміра Мацкевіча пацвердзіла, што ён спыніў галадоўку



Жонка філосафа Уладзіміра Мацкевіча паведаміла, што ён спыніў галадоўку. Раней праўладныя тэлеграм-каналы распаўсюдзілі заяву аб спыненні галадоўкі з подпісам Мацкевіча. Жонка мяркуе, што гэтую заяву Ўладзімір напісаў учора пасля допыту. Пацвердзіць гэта пакуль складана, бо следства ідзе ў закрытым рэжыме.

65-гадовы палітвязень Уладзімір Мацкевіч галадаў ад 4 лютага, 15 лютага ён адмовіўся нават ад вады. Ён патрабаваў змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, завяршыць следчыя дзеянні і прызначыць даты судовага разбору.

[manual_related_posts]