Журналіст Алесь Ляўчук пакараны штрафам



Шэсць мільёнаў беларускіх рублёў штрафу – такі вырак агучыў суд Ленінскага раёну Берасця журналісту Алесю Ляўчуку. Ва ўзятым інтэрв’ю на вуліцы Савецкай, мясцовая міліцыя ўгледзела правапарушэнне. Разгляд справы праходзіў з двума перапынкамі і без дазволу на фота-, відэа- і аўдыязапіс. Алесь эмацыянальна пракаментаваў прысуд:

– Гэта сапраўднае беззаконне! Суддзя Назарэнка нават нічога не хацела разглядаць.  Усе мы добра ведаем заказчыкаў, яны сядзяць у суседнім памяшканні, – гэта КДБ па Берасцейскай вобласці.

На судзе былі прадстаўлены матэрыялы праверкі КДБ, абапіраючыся на якія суддзя вынесла прысуд. Ніводнага са сведкаў на працэсе не было, нягледзячы на хадайніцтвы журналіста. Паводле інфармацыі Беларускай Асацыяцыі Журналістаў, гэта ўжо чатырнаццатая падобная справа ў дачыненні да фрылансераў за апошні год.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце