Журналіст-палітвязень Івашын выйшаў з карцара



Журналіст Дзяніс Івашын у першы дзень году выйшаў з карцара, дзе сустрэў Раство і Новы год.

Сваякі здолелі перадаць яму святочную перадачу, паведаміла жонка палітвязня Вольга Івашына.

„Пачуваецца бадзёра, упэўнена. Напісаў скаргу на ўдзельнікаў катаванняў супраць яго”, – напісала Вольга ў Facebook.