Журналіст Яўген Скрабец падаў прыватную скаргу на пастанову суддзі



Журналіст Яўген Скрабец падаў прыватную скаргу на пастанову суддзі Берасцейскага абласнога суда Ніны Герасімук.

Тая не задаволіла хадайніцтва пра аднаўленне тэрмінаў абскарджання пастановы суддзі Суда Маскоўскага раёна Берасця Рамана Карабана, нягледзячы на аргументы журналіста:

Суддзя: У матэрыялах справы ёсць ліст пра тое, што вам дасылалася. Яно нават не раскрытае. 10 ліпеня 2019 года і пазначана, што вернутае яно ў суд Маскоўскага раёна з-за неатрымання

Яўген Скрабец: А што гэта азначае?

Суддзя: Ну напэўна не з’явіўся, гэта заказны ліст.

Яўген Скрабец: Не з’явіўся?

Суддзя: Так.

Яўген Скрабец: Куды?

Суддзя: Ну я не ведаю.

Яўген Скрабец: Дамоў?

Яшчэ 7 чэрвеня 2019 суддзя пакараў журналіста штрафам у памеры 40 базавых велічыняў за нібыта “працу без акрэдытацыі”. Цікавостка ў тым што Яўгена Скрабца не знаёмілі з пратаколам, а пра суд і адміністрацыйную справу ў дачыненні да яго ён даведаўся толькі 31 кастрычніка, амаль праз паўгады пасля таго разбіральніцтва. Прыватную скаргу зарэгістравалі 30 снежня ў канцылярыі Берасцейскага абласнога суда.

Беларускае Радыё Рацыя