Журналіста Міхаіла Карневіча аштрафавалі і вызвалілі (абноўлена)



Журналіст „Народнай волі” Міхаіл Карневіч выйшаў на волю. Яго аштрафавалі на 800 рублёў за рэпост інфармацыі ў сацсетках, паведамляе выданне.

Нагадаем, Карневіча затрымалі 21 студзеня ў Гародні. Днём да яго дадому прыйшлі з ператрусам, забралі тэлефон і кампутар і прапанавалі праехаць у РАУС на размову. Увечары журналіста перавялі ў ІЧУ, адкуль ён выйшаў толькі сёння, 24 студзеня.

***

Міхаіла Карневіча будуць судзіць праз Skype, пра абвінавачанні нічога невядома. З пятніцы ўласны карэспандэнт газеты “Народная воля” знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання ў Гародні. У панядзелак журналіста з ІЧУ даставілі ў РАУС, дзе будуць судзіць праз Skype. Пра гэта газеце паведамілі ў міліцыі. У суд везці Карневіча адмовіліся, спаслаўшыся на пандэмію каронавіруса.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 21 студзеня пасля абеду да яго наведаліся з вобшукам. Суседзі кажуць, што ў Міхала Карневіча канфіскавалі тэхніку. Дазнацца падрабязнасці справы было няпроста. Карневіч самотны чалавек, а інфармацыю даюць толькі блізкім і сваякам.

***

З пятніцы ўласны карэспандэнт газеты «Народная Воля» Міхась Карневіч знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання ў Гародні, паведамляе выданне.

Сёння, 24 студзеня, Міхася Карневіча павезлі ў суд Ленінскага раёна Гародні.

Па папярэдняй інфармацыі, у пятніцу пасля абеду да яго наведаліся з ператрусам. З якой нагоды і якія службы мелі да яго прэтэнзіі — дакладна невядома. Суседзі кажуць, што ў яго канфіскавалі тэхніку.

Цікава, што інфармацыю пра тое, дзе ўсе гэтыя дні знаходзіўся Міхась Карневіч, даведацца было не так і проста. Ён — чалавек адзінокі, а інфармацыю прадастаўляюць толькі блізкім і сваякам, спасылаючыся на закон аб абароне персанальных даных.

Раней паведамлялася, што 21 студзеня ў Гародні затрымалі журналіста, сябра БАЖ Міхася Карневіча. За некалькі дзён да затрымання ён атрымаў рэдакцыйнае заданне «Народнай Волі» падрыхтаваць матэрыял з лагера мігрантаў на беларуска-польскай мяжы.

[manual_related_posts]