Журналіста Віктара Ярашука аштрафавалі на 40 базавых велічынь



У Пінску журналіста-фрылансера тэлеканала „Белсат” Віктара Ярашука аштрафавалі на 40 базавых велічынь (ці 920 рублёў). Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Раніцай Ярашука затрымалі на вуліцы два чалавекі ў цывільным і прапанавалі яму прайсці ў міліцыю для гутаркі. Пазней на Ярашука быў складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ). Суд Пінскага раёна прызнаў Ярашука вінаватым і аштрафаваў.

Ярашук мае намер абскардзіць затрыманне і рашэнне суда.