Журналістаў-фрылансераў Харытонаву і Ляўчука зноў выклікаюць у суд



Журналістам-фрылансерам Мілане Харытонавай і Алесю Ляўчуку даставілі позвы ў суд, наўпрост падчас іхняй працы. Пра гэта паведамілі самі журналісты. Яны асвятлялі працэсы над праціўнікамі будаўніцтва акумулятарнага заводу, якія праходзілі ў будынку суда Ленінскага раёна Берасця.

 

Каментуе Мілана Харытонава:

– У суд прыйшоў супрацоўнік міліцыі Сава, які на мяне складаў позвы, каб асабіста прынесці нам на 16-е. Адну позву ў суд Жабінскага раёна, дзе супраць мяне вядзецца адміністацыйны працэс па артыкуле 22.9, і другую на той самы дзень, але ўжо у якасці сведкі на працэс да майго калегі Алеся Ляўчука. Яму тксама дзве позвы.   

„Дастаўка позваў падчас працы – для мяне абсалютны сюрпрыз. Напярэдадні мы ўжо атрымалі такія самыя позвы праз Viber, СМС, і суботнім вечарам міліцыя грукалася да нас у дзверы, ля якіх і пакінула такія ж позвы”, – зазначыла Мілана Харытонава.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара

[manual_related_posts]