Журналістка Іна Студзінская трымае галадоўку ў ізалятары на Акрэсціна
19 гадоў таму
Былая журналістка “Свабоды” Іна Студзінская чацвёрты дзень галадуе ў знак пратэсту. На праблемы са здароўем яна не скардзіцца, а трымаецца бадзёра. Пра гэта сваякам распавяла жанчына, якая сядзела з Інай у адной камеры. Яна таксама распавяла, што факты гвалту супраць зняволеных у камеры, дзе знаходзіцца Студзінская, ёй невядомыя, але побытавыя ўмовы кепскія.
Студзінская папрасіла перадаць ёй у ізалятар цёплыя рэчы і прадметы гігіены. Па начах у ізалятары бывае холадна, матрацаў не выдалі, а святло на ноч не выключаюць. Сёння Іна чакае прыходу адваката.
Ветэранаў “Свабоды” Іну Студзінскую, Алега Груздзіловіча і Алеся Дашчынскага затрымалі 16 ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя
