Журналістка Ірына Слаўнікава не выйшла на волю пасля 15 сутак
Журналістка “Белсата” Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка не выйшлі на волю пасля 15 сутак арышту.

Абодвух затрымалі 30 кастрычніка ў менскім аэрапорце, калі сужэнцы вярталіся з адпачынку.
1 лістапада суддзя Першамайскага раёна Максім Трусевіч асудзіў Слаўнікаву і Лойку да 15 сутак арышту нібыта за захоўванне ў фэйсбуку матэрыялаў, якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі».
Беларускае Радыё Рацыя
