Журналістка Onliner.by Занько выйшла пасля допыту



Журналістка папулярнага партала Onliner.by Настасся Занько выйшла пасля допыту ў Следчым камітэце, яна пад падпіскай аб неразгалошванні, паведаміла рэдакцыя.

Перад допытам у кватэры журналісткі адбыўся вобшук. Паводле інфармацыі Onliner.by, у пастанове на вобшук было пазначана, што аператыўныя мерапрыемствы праводзяцца ў рамках артыкулаў Крымінальнага кодэкса 293 (масавыя беспарадкі) і 342 (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак). Гаворка ідзе пра акцыі пратэсту, якія прайшлі ў жніўні 2020 года.

belapan.by