Журналістка Тамара Шчапёткіна пакарана штрафам (абноўлена)



Журналістка-фрылансер Тамара Шчапёткіна з Бярозы пакарана судом Бярозаўскага раёна штрафам  30 базавых велічынь.

Ні суддзя Наталля Мінчанка, ні ўчастковы Ігар Прыбышчук, што складаў адміністрацыйны пратакол, не маглі адказаць, у чым канкрэтна абвінавачваецца Шчапёткіна. У выніку блытаных паказанняў сведкі Ларысы Кузьміч, кароткіх фраз Прыбышчука “не знаю”, “ответить не могу”, Наталля Мінчанка прыйшла да высновы, што Шчапёткіна парушыла артыкул 22.9. Што менавіта, не паясніла.

Суд быў заангажаваны і яўна заказны, што вельмі абурыла прысутных на судзе з групы падтрымкі журналісткі.

Таццяна Тарасевіч:

– Мяне абурыла такое несправядлівае рашэнне суда. Канешне, я нічога і не чакала добрага, таму што не першы раз я на судзе. У нас душаць  людзей, якія ўмеюць бараніць кагосьці, умеюць адстойваць сваё меркаванне.

Аляксандр Мех, Кобрынь:

– Спадарыня Тамара вельмі дапамагла працаўнікам гэтага свінакомплексу. І, я думаю, яны ёй вельмі ўдзячныя за гэту дапамогу. Але ж дзяржава ацаніла гэту дапамогу па-іншаму. Інтарэсы народа не супадаюць з інтарэсамі дзяржавы.

Тамара Шчапёткіна не пагадзілася з рашэннем суда і будзе яго абскарджваць. Гэта ўжо другое пакаранне за гэты месяц. 6 жніўня журналістка была пакарана па гэтым артыкуле штрафам 25 базавых велічынь.

Поўны гук слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя