Журналістка Яніна Мельнікава не выйшла на волю пасля допыту



Рэдактарка «Зялёнага партал» Яніна Мельнікава, у якой сёння раніцай, 3 верасня, прайшоў ператрус, не выйшла на волю пасля допыту, паведамляе ТГ-канал БАЖ.

Рэдактарка «Зялёнага партала» Яніна Мельнікава, у якой сёння, 3 верасня, раніцай прайшоў ператрус, не выйшла на волю пасля допыту.

Верагодна, Мельнікаву затрымалі на 72 гадзіны, але дакладнай інфармацыі няма.

Зранку 3 верасня Мельнікава паспела паведаміць у сацсетках, што па яе прыйшлі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сілавікі выбілі дзверы ў яе кватэру. Пасля ператрусу журналістку забралі на допыт.

novychas.by