Журналістку Кацярыну Андрэеву перавялі з калоніі ў СІЗА



Журналістку “Белсата” Кацярыну Андрэеву перавялі з гомельскай папраўчай калоніі №4 – у СІЗА, – паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на яе мужа Ігара Ільяша. Паводле яго слоў, з 10 лютага яна знаходзіцца ў СІЗА №3 Гомеля, куды яе перавялі ў сувязі з нейкімі “працэсуальнымі дзеяннямі”.

Кацярына Андрэева

Нагадаем, журналісткі Кацярына Андрэева ​​і Дар’я Чульцова былі затрыманыя 15 лістапада 2020 года пасля правядзення стрыму з акцыі пратэсту на сімвалічнай “плошчы Перамен” і змешчаныя ў СІЗА. Іх абвінавацілі ў тым, што шляхам правядзення прамога эфіру яны нібыта арганізоўвалі дзеянні пратэстуючых. Праз тры месяцы дзяўчатам вынеслі прысуд – па 2 гады пазбаўлення волі. У верасні мінулага года ім пералічылі тэрміны з улікам новага заканадаўства, яны скончацца 5 верасня 2022 года.

Паводле reform.by

[manual_related_posts]