Журналістку Ларысу Шчыракову будуць судзіць
Міліцыянты Савецкага РАУС Гомеля склалі адміністрацыйны пратакол у дачыненні фрылансера за незаконны выраб прадукцыі СМІ.
Ларыса Шчыракова
Гаворка ідзе пра тэлевізійны сюжэт пра знос прыватнага сектару ў Савецкім раёне.
Ларыса Шчыракова лічыць складанне пратаколу паказальнай расправай:
– Я не ведаю ці ёсць тут нейкая сістэма, то бок атрымліваецца, што ўжо тры гады адбываецца судовы пераслед па 22.9 незаконны выраб прадукцыі СМІ. Два гады я думала, што зараз ужо трэці, вось такая завядзёнка, што толькі 5-6 судоў на пачатку года, потым яны адчапляюцца і можна спакойна працаваць. Сёлета ўжо былі гэтыя чатыры суды, чатыры буйныя штрафы, атрымліваецца прайшлі два месяцы і зноў суд.
Ад пачатку 2017 года Ларысу Шчыракову судзілі за незаконны выраб інфармацыйнай прадукцыі 4 разы.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель