Журналістку Тамару Шчапёткіну пакаралі штрафам



Суд Бярозаўскага раёна і мясцовыя прыслужнікі рэжыму ў пагонах працягваюць беспадстаўна чапляцца і асуджаць бярозаўскіх актывістаў на роўным месцы.

Незалежная журналістка, якая супрацоўнічае з Беларускім Радыё Рацыя, а таксама сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Тамара Шчапёткіна пакараная суддзёй Аленай Нямковай штрафам у 30 базавых велічынь нібыта за арганізацыю маршу 23 жніўня. Доказам паслужыў здымак рэпосту са старонкі нібыта Тамары Шчапёткінай у Вайбэры, дзе не было ні часу, ні месца збора людзей. А яе сядзенне на лавачцы аўтобуснага прыпынку 6 верасня палічана масавым мерапрыемствам, кажа прысутная на судзе Святлана Кісялевіч:

– У Вайберы можна схаваць нумары тэлефонаў, а пад Шчапёткінымі могуць быць тысячы людзей. Калі ў цывілізаваным свеце, то гэта ніяк нельга прадаставіць у выглядзе доказу.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Тамара Шчапёткіна мае намер абскардзіць рашэнне суда Бярозаўскага раёну.

Беларускае Радыё Рацыя