Журналістку Таццяну Смоткіну наведаў намеснік пракурора



10 снежня да журналісткі Таццяны Смоткінай завітаў намеснік пракурора Глыбоцкага раёна Ян Сасноўскі. Мэта візіту — правядзенне прафілактычнай гутаркі з журналісткай.

Намеснік пракурора распавёў, за што і паводле якіх артыкулаў цяпер могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Параіў азнаёміцца на дзяржаўным сайце са спісам экстрэмісцкіх СМІ і тэлеграм-каналаў, за распаўсюд інфармацыі з якіх можа пагражаць крымінальная адказнасць.

Пасля нагадаў, што ў Таццяны расце сын, зараз ён у падлеткавым узросце, і таму з ім таксама трэба праводзіць гутаркі рознага кшталту, у тым ліку як правільна сябе паводзіць у прасторы інтэрнету.