Журналістку завочна аштрафавалі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі



Журналістку БелаПАН Віялету Саўчыц прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі людзей з інваліднасцю 22 кастрычніка, якую яна асвятляла.21 снежня.

Суддзя Завадскога раённага суда Менска Анжэла Касцюкевіч аштрафавала журналістку на 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Пра рашэнне суда Саўчыц даведалася толькі сёння, 24 снежня, ад свайго адваката. Яна дадала, што на акцыі 22 кастрычніка яе не затрымлівалі, а склалі пратакол пастфактум.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: naviny.media