Журналісту Аляксандру Івуліну працягнулі тэрмін затрымання яшчэ на месяц
Журналісту Тribuna.com Аляксандру Івуліну працягнулі тэрмін затрымання яшчэ на адзін месяц.
4 чэрвеня Аляксандр Івулін быў асуджаны на 30 сутак арышту. Пазней яму было прад’яўленае абвінавачванне па 342-м артыкуле КК РБ (арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак) і абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
