Жыхар Барысава абвінавачваецца ў забойстве свайго бацькі



Жыхар Барысава абвінавачваецца ў забойстве свайго бацькі, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта (УСК) па Менскай вобласці Таццяна Беланог.

Расследаванне справы ў дачыненні да 34-гадовага барысаўчаніна, які абвінавачваецца ў забойстве з асаблівай жорсткасцю (п. 6 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь) завершана.

Паводле слоў Беланог, у канцы студзеня гэтага года ў сябе дома ў вёсцы Вялікая Ухалода Барысаўскага раёна быў знойдзены мужчына 1953 года нараджэння без прыкмет жыцця.

Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы на целе мужчыны ўстаноўлены множныя пашкоджанні, якія сталі вынікам не менш чым дваццаці пяці траўматычных уздзеянняў.

Следства ўстанавіла дачыненне да гібелі мужчыны яго сына. Мужчына з пагашанай судзімасцю, які нідзе не працуе, жыў разам з бацькам у яго кватэры.

На працягу расследавання падазраваны даваў супярэчлівыя паказанні, казаў, што 64-гадовы пацярпелы з-за хворых ног дрэнна перасоўваўся, мог ўпасці і стукнуцца аб падлогу і прадметы мэблі. Для яго выкрыцця былі праведзены праверкі паказанняў на месцы, дапытаныя сведкі, атрыманы вынікі экспертыз, у тым ліку псіхолага-псіхіятрычнай, згодна з якой падследны аддаваў справаздачу сваім дзеянням і мог імі кіраваць.

У ходзе расследавання высветлілася, што паміж сваякамі адбыўся канфлікт з-за прапажы грошай. Напярэдадні абвінавачваны пакінуў 10 рублёў на халадзільніку. Калі даведаўся пра тое, што іх узяў бацька, моцна раззлаваўся і ў стане алкагольнага ап’янення нагамі і рукамі збіў мужчыну, які ляжаў на ложку.

Абвінавачваны знаходзіцца пад вартай. Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

belapan.by