Жыхар Бярозы Валер Барашка адкрыта выказаўся супраць акупацыі РФ
Удзельнік акцый у жніўні 2020 года, інвалід-калясачнік Валер Барашка з Бярозы адкрыта выказаўся ў Фэйсбуку супраць расейскай акупацыі, русіфікацыі і за Канстытуцыю 1994 года.

Спецыяліст па нямецкай і ангельскай мовах, чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, Валер Барашка шмат гадоў стажыраваўся ў Германіі. Ён хоча бачыць Беларусь еўрапейскай:
– Я, Валер Барашка, грамадзянін Рэспублікі Беларусь і беларус выступаю супраць расейскай арміі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь супраць інтэграцыі Рэспублікі Беларусь з Расейскай Федэрацыяй, супраць русіфікацыі грамадзян Рэспублікі Беларусь, за суверэнную Рэспубліку Беларусь. Тут таксама ёсць тэгі, за Канстытуцыю 1994 года.
Паводле Валера Барашка, ён ад усёй душы падтрымлівае прымусова выгнаных з Радзімы ў Еўропу. Але гэтае выгнанне мае свае плюсы: цяпер вялікая колькасць актыўных людзей на свае вочы пабачыць, да якога жыцця трэба імкнуцца.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]