Жыхар Круглага зняў на відэа жудасныя ўмовы ў раённай лякарні і паплаціўся за гэта




Жыхар Круглага Сяргей Ляшкевіч зняў на відэа жудасныя ўмовы ў раённай лякарні. За гэта яго затрымалі сілавікі і прымусілі зняць “пакаяльнае відэа”, паведамляюць праваабаронцы.

Дзверы ў Круглянскай лякарні / кадр з відэа

На пачатку студзеня Ляшкевіч апынуўся ў Круглянскім цэнтральным раённым шпіталі. Ён зняў палату, у якой ляжаў: дзверы з паламанымі ручкамі, акно, з якога ўзімку дзьмула, і г.д. Відэа трапіла на буйны ТГ-канал, які ў Беларусі прызнаны экстрэмісцкім. І неўзабаве з’явілася яшчэ адно відэа — на гэты раз на канале сілавікоў. У ім Сяргей Ляшкевіч кажа, што падтрымлівае лекараў і нават абяцае аказаць дапамогу інфекцыйнаму аддзяленню. А вось жудасны стан раённай лякарні сілавікі абвяргаць не сталі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]