Жыхар Мазыра адправіў у ДАІ ліст з парнаграфічнымі малюнкамі



У канцы сакавіка супрацоўнікамі ДАІ Калінкавіч быў спынены мужчына, які ў стане алкагольнага ап’янення рухаўся па праезнай частцы, пры гэтым без святлоадбівальнага элемента. Інспектары склалі на мужчыну пратакол па ч.2 арт. 18.23 КаАП Рэспублікі Беларусь і адпусцілі. Аднак штраф парушальнік, які дарэчы ўжо 9 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 18.23 КаАП Рэспублікі Беларусь, плаціць і не збіраўся, паведамляе uvd.gomel.by.

Атрымаўшы позву аб неабходнасці яўкі ў аддзел ДАІ Мазырскага райвыканкама, мужчына нічога лепшага не прыдумаў, як намаляваць на лісце паперы парнаграфічныя малюнкі. Намаляваўшы адказ «ахоўнікам парадку» і подкоўшы позву, мужчына адправіў ліст на адрас супрацоўнікаў ДАІ.

6 ліпеня ў дачыненні да 37-гадовага жыхара г. Мазыра была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 343 (выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару). Мужчына адпушчаны пад абавязацельства аб яўцы. Што ж тычыцца матываў яго ўчынку, то як сам ён растлумачыў, быў вельмі злы на супрацоўнікаў за складзены на яго адміністрацыйны пратакол.

Цяпер за сваю хвілінную слабасць мужчыну можа пагражаць да 6 месяцаў арышту.

Фота masty.eu