Жыхар Менска абвінавачваецца ў забойстве



Жыхар Менска абвінавачваецца ў забойстве, выкраданні аўтамабіля, хуліганстве і незаконных дзеяннях са зброяй, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Паводле дадзеных следства, 13 жніўня гэтага года 31-гадовы раней неаднаразова судзімы мужчына ў кватэры на праспекце Ракасоўскага ў Менску ў стане алкагольнага ап’янення стрэліў з самаробнай вінтоўкі ў свайго дзядзьку.

Падчас агляду яго жылля канфіскаваныя больш за 20 патронаў, наразны ствол і рамка з ручкай адназараднага пісталета. Следчымі ўстаноўлена, што гэтыя прадметы абвінавачванаму збыў 53-гадовы сусед па пад’ездзе.

Акрамя таго, у 2017 годзе мужчына з балкона зрабіў два стрэлы з пнеўматычнага газабалоннага пісталета па аўтамабілі, а таксама неаднаразова, з прымяненнем той жа зброі, з акна кватэры пагражаў людзям.

У ходзе расследавання праведзены шэраг экспертыз. Па выніках даследавання ДНК выяўлена поўнае супадзенне генатыпу абвінавачванага з выяўленым у 2009 годзе. Дзякуючы гэтаму раскрыта крымінальная справа мінулых гадоў: у лютым 2009 года мужчына разбіў шкло ў аўтамабілі „ВАЗ-2109”, запусціў рухавік і праехаў на аўтамабілі па Менску.

Мужчына віну прызнаў, яму вытаўлена абвінавачанне па артыкулах „крадзеж”, „хуліганства”, „незаконныя набыццё, выраб, захоўванне, перавозка агнястрэльнай зброі”, „забойства”.

Таксама за незаконныя набыццё, захоўванне і перавозку агнястрэльнай зброі выстаўлена абвінавачанне 53-гадоваму суседу мужчыны.

belapan.by