Жыхар Шуміліна затрыманы за спакушэнне падлеткаў



Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Віцебскага аблвыканкама затрымалі жыхара гарадскога пасёлка Шуміліна, які падазраецца ў педэрастыі і іншых дзеяннях сексуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх.

Як паведамляе МУС, увагу аператыўнікаў прыцягнуў адзін з карыстальнікаў сацыяльнай сеткі vk.com, які з акаўнта пад выдуманымі звесткамі заводзіў знаёмствы з хлопчыкамі, што не дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту, і ўгаворваў іх пачаць нетрадыцыйныя інтымныя адносіны. Пасля было ўстаноўлена, што мужчына на працягу некалькіх гадоў размясціў у сацсетку 16 відэафайлаў, якія змяшчаюць прыкметы парнаграфіі і забароненых для распаўсюджвання, а таксама вырабіў з дапамогай мабільных тэлефонаў больш за 130 фотавыяў адпаведнага зместу.

Акрамя таго, з пачатку 2016 года 31-гадовы жыхар Шуміліна неаднаразова здзяйсняў педэрастычныя і іншыя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да падлеткаў 14-15 гадоў. Сустрэчы адбываліся без ужывання гвалту, па ўзаемнай згодзе ў розных месцах Віцебска (на берагах рэк, у грамадскіх туалетах буйных гандлёвых цэнтраў, на тэхнічным паверсе шматпавярховага дома).

У дачыненні да затрыманага распачатыя крымінальныя справы па ч. 2 арт. 168 КК (палавыя зносіны, учыненыя асобай, якая дасягнула васемнаццацiгадовага ўзросту, з асобай, якая загадзя не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту…), а таксама на падставе чч. 2 артыкулаў 343 і 343-1 КК (выраб, захоўванне з мэтай вырабу і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт, заведама непаўнагадоваму, учыненыя асобай, якая дасягнула васемнаццацiгадовага ўзросту…).

Падазроны ўзяты пад варту.

belapan.com