Жыхар Смаргоні прыгавораны да пажыццёвага зняволення



Суд Гарадзенскай вобласці абвесціў вердыкт па справе аб трайным забойстве ў Смаргонскім раёне – 35-гадоваму Уладзіміру Трыфанаву прызначанае пажыццёвае зняволенне.

001-9

Трагедыя здарылася ў чэрвені. Абвінавачаны заспеў жонку з палюбоўнікам і на глебе рэўнасці нанёс суперніку мноства удараў нажом. Той сканаў на месцы. Пасля гэтага Трыфанаў расправіўся з бацькам ахвяры, які прыйшоў на дапамогу сыну. Трэцяй забітай стала сужыцелька бацькі — жанчына знаходзілася ў доме, дзе было здзейсненае злачынства.

Абвінавачаны таксама пагражаў жонцы забойствам, але ёй удалося ўцячы да сястры, адкуль і выклікалі міліцыю.

Усе ўдзельнікі канфлікту былі п’яныя. У абвінавачанага зафіксавалі 2,8 праміле алкаголю ў крыві.

Віну Трыфанаў прызнаў часткова. Ён не адмаўляў, што забіў трох чалавек, але сцвярджаў, што гэта здарылася спантанна, а не было спланаванае загадзя.

Абвінавачаны мае права абскардзіць прысуд.

belapan.by

Фота tut.by