Жыхар Віцебску спрабаваў збегчы праз мяжу ў ЕЗ



20-гадовы жыхар Віцебску спрабаваў нелегальна перасекчы мяжу Беларусі з Еўразвязам.

Як перадае прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту, парушальніка злавілі каля вёскі Брузгі ў Гарадзенскім раёне.

Хлопец не хаваў сваіх намераў збегчы ў ЕЗ, куды ён хацеў патрапіць у пошуках лепшай долі. Парушальніка затрымалі і пачалі на яго адміністратыўную справу за незаконнае перасячэнне мяжы і парушэнне памежнага рэжыму.

Яшчэ адзін нелегал выяўлены на мяжы з Украінай. Грамадзянін Украіны пайшоў збіраць дзікаросы і зайшоў на беларускую тэрыторыю. Ён меў магчымасць легальна атрымаць пропуск на тэрыторыю Палескага лясгаса як жыхар украінскага памежжа, аднак не зрабіў гэтага. Цяпер украінцу пагражае дэпартацыя з забаронай наведваць Беларусь цягам трох гадоў.