Жыхара Ганцавічаў будуць судзіць за выбухоўку



Ганцавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта 6 снежня распачаў справу па ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) у дачыненні да 68-гадовага жыхара вёскі Хатынічы.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці Дзмітрый Іванюк, 19 кастрычніка супрацоўнікі міліцыі знайшлі і канфіскавалі ў доме пенсіянера звыш 600 грамаў пораху двух відаў і больш за 50 грамаў выбуховага рэчыва на аснове тратылу прамысловай вытворчасці.

Праведзеная экспертыза ўстанавіла, што яны з’яўляюцца выбуховымі рэчывамі.

Да фігуранта справы прыменена мера працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязацельства аб яўцы.