Жыхара Гародні два разы падманулі на біткоінах



Хлопец 1996 года нараджэння захацеў купіць біткоіны. Праз групу ў Telegram ён знайшоў прадаўца і перавёў яму тысячу рублёў на рахунак банка. У адказ цішыня: крыптавалюту жыхар Гародні так і не атрымаў. Але гэта яго не спыніла, паведамляе Упраўленне ўнутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкама.

Тактыку малады чалавек мяняць не стаў. Ён знайшоў іншага прадаўца ў яшчэ адной групе Telegram. Даслаўшы 760 рублёў на прывязаны да расейскага нумара гаманец QIWI, біткоіны хлопец і ў гэты раз не атрымаў.

Цяпер Кастрычніцкі РАУС праводзіць праверку на прадмет махлярства, ўстанаўліваюцца асобы зламыснікаў.

Курс біткоіна цяпер складае прыкладна 9300 даляраў за адзін токен.

onliner.by