Жыхара Гародні затрымалі за татуіроўку «Жыве Беларусь»



З’явілася відэа ад органаў унутраных спраў, дзе мужчына кажа пра татуіроўку.Валерый Ус

У Гародні затрымалі 36-гадовага Валерыя Уса.

У «пакаяным відэа» мужчына сказаў, што пасля выбараў выходзіў на масавыя пратэсты, а таксама на адной назе набіў татуіроўку ў выглядзе слова «Жыве», на другой – «Беларусь».

Затрымалі яго за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацсетках.

novychas.online

[manual_related_posts]