Жыхара Слоніма затрымалі за каментар пра сітуацыю ў Казахстане



Аляксандра Петушкова са Слоніма затрымалі супрацоўнікі гарадзенскага АМАПу. Затрымлівалі яго ў кватэры трое сілавікоў. Пра гэта стала вядома 12-га студзеня, калі відэа з ім выклалі праўладныя Telegram-каналы.

— У Telegram-чатах пісаў негатыўную інфармацыю пра падзеі, якія адбыліся ў Казахстане: пра пратэставыя настроі, пра змену ўлады, пра ўвод міратворчага кантынгенту ў Казахстан, — сказаў хлопец у так званым “пакаянным” відэа.

Раней за каментар аб сітуацыі ў Казахстане затрымалі двух менчукоў.

Беларускае Радыё Рацыя