Жыхара Століна падазраюць у забойстве жонкі
Жыхара Століна падазраюць у забойстве жонкі, паведамляе Следчы камітэт.
Згодна са звесткамі следства, ноччу 20 снежня 50-гадовы мужчына дома падчас канфлікту стаў душыць 45-гадовую жонку, у выніку чаго яна памерла.
Столінскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да мужчыны распачатая справа на падставе ч. 1 арт. 139 КК (забойства). Падазраваны затрыманы, раней ён судзімы не быў.
Праводзіцца комплекс неадкладных следчых дзеянняў, прызначаныя шэраг экспертных даследаванняў.
