Жыхара Віцебска затрымалі па справе аб рэабілітацыі нацызму
Як паведаміла служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці, затрыманы 33-гадовы жыхар Віцебска. Ён з верасня 2018 года па студзень 2022 года размясціў і захоўваў на старонцы “ВКонтакте” файлы з інфармацыяй, накіраванай на рэабілітацыю нацызму. І зроблена гэта “па матывах палітычнай і ідэалагічнай варажнечы”.
Паводле інфармацыі пракуратуры, матэрыялы звязаныя з выказваннем станоўчых адносін да жаўнераў “Беларускай краёвай абароны” і чальцоў арганізацыі “РОНА”, з гераізацыяй нацысцкай і неанацысцкай ідэалогіі, фарміраванне станоўчых адносін да салдат Германіі ў сувязі з іх “дзейнасцю ў перыяд фашысцкай акупацыі Беларусі”
