Жыхарка Берасця спрабавала ўвезці з Украіны 3 кг каштоўнасцяў



Жыхарка Берасця спрабавала ўвезці з Украіны буйную партыю сярэбраных ювелірных вырабаў, схаваўшы іх у тайніку свайго мікрааўтобуса „Фольксваген-Мультывэн”.

gi-25521-125932-big

Як паведамляе прэс-група Берасцейскай мытні, жанчына, якая накіроўвалася з Украіны праз пункт мытнага афармлення „Олтуш”, заявіла пра адсутнасць у яе тавараў, якія падлягаюць дэклараванню.

gi-25521-125931-big

Падчас надгляду мікрааўтобуса супрацоўнікі Берасцейскай мытні выявілі ў абсталяваным тайніку пад капотам аўтамабіля чатыры поліэтыленавыя пакеты, упакаваныя ў шкарпэткі, з кольцамі і ланцужкамі з металу серабрыстага колеру.

gi-25521-125930-big

Яшчэ два пакеты з аналагічнымі таварамі выяўленыя ў салоне „Фольксвагена”. Усяго грамадзянка спрабавала незаконна ўвезці ў Беларусь больш як 1.400 кольцаў і 98 срэбных ланцужкоў агульнай вагой больш за 3 кг.

gi-25521-125929-big

Паводле папярэдняй ацэнкі, іх агульны кошт складае прыкладна 33 тыс. рублёў.

У дачыненні да жыхаркі Берасця мытняй пачаты адміністрацыйны працэс па ч. 2 арт. 14.1 КоАП.

gi-25521-125928-big

Разам з сярэбранымі вырабамі канфіскаваны да рашэння суда як сродак учынення правапарушэння мікрааўтобус 2002 года выпуску коштам 20 тыс. рублёў.

[manual_related_posts]