Жыхарка Чарнігава: Нас хацелі раз’яднаць, але мы згуртаваліся



Суразмоўца Радыё Рацыя спадарыня Вольга распавяла, што адбываецца ў Чарнігаве, дзе 26 лютага адбываліся баі ў цэнтры горада.

– Учора расейскія СМІ кінулі дэзынфармацыю, што наш горад акружаны, але гэта няпраўда. Нашы хлопцы яго адбілі, горад пад украінскімі сцягамі. І 26 лютага былі вельмі моцныя абстрэлы з „градаў”. І той раён, дзе я знаходжуся падвергся гэтай атацы. Ёсць шмат зруйнаваных жылых кварталаў.

– А ці моцна змянілася паўсядзённае жыццё?

– Безумоўна, змянілася. Горад пусты, людзі проста так цяпер не ходзяць па горадзе. Людзі сядзяць хто дома, хто каля бомбасховішч, прадуктовыя магазіны працуюць вельмі кароткі прамежак часу, але ўсё неабходнае можна набыць, аптэкі таксама працуюць, іншыя магазіны і рынкі не працуюць, бо ў нас баявыя дзеянні. І пачаліся вулічныя баі, яны былі ў цэнтры горада.

– Разумею, што расейскія войскі ўвайшлі ў горад?

– Яны ўвайшлі, але нашы хлопцы іх выгналі і добра пастралялі. Я ганаруся нашымі людзьмі, не толькі ваеннымі, але і простымі людзьмі, якія даюць моцны адпор.

– А якое стаўленне жыхароў Чарнігава да цэнтральных уладаў? Да прэзідэнта, дэпутатаў парламента, міністраў?

– Апошнім часам, да вайны, нашага прэзідэнта шмат хто крытыкаваў. Але некаторыя дэпутаты фракцыі ОПЗЖ пазбягалі, а прэзідэнт застаўся ў Кіеве, мясцовая ўлада таксама ўся на месцах. Мы адзіныя, нас хацеля раз’яднаць, але мы згуртаваліся.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]